Свет22

Кухара Абамы знайшлі мёртвым у сажалцы

Асабісты кухар былога прэзідэнта ЗША Барака Абамы загінуў у выніку няшчаснага выпадку недалёка ад летняй рэзідэнцыі Абамы ў Масачусетсе.

Фота: White House

45-гадовы Тафары Кэмпбэл працаваў шэф-кухарам у Белым доме і застаўся ў сям'і Абамы пасля заканчэння яго прэзідэнцкага тэрміну ў 2016 годзе, піша Бі-бі-сі.

Мужчына знік 23 ліпеня падчас заняткаў падлбордынгам (разнавіднасць сёрфінгу).

Паліцыя пачала пошукі пасля таго, як атрымала паведамленне пра весляра, «які ўвайшоў у ваду, некаторы час спрабаваў утрымацца на паверхні, а затым знік пад вадой». Паводле слоў сведак, на паверхні ён больш не з'явіўся.

Цела мужчыны знайшлі ў панядзелак раніцай у сажалцы горада Эдгартаўна на глыбіні каля 2,5 метра і на адлегласці больш за 30 метраў ад берага.

Праваахоўнікі лічаць, што з Кэмпбэлам здарыўся няшчасны выпадак, аднак улады працягваюць высвятляць усе дэталі трагедыі.

Былога прэзідэнта ЗША і яго жонкі ў момант інцыдэнту дома не было. Пазней яны апублікавалі сумесную заяву ў сувязі са смерцю персанальнага кухара.

«Тафары быў членам нашай сям'і. Калі мы ўпершыню сустрэліся, ён быў таленавітым су-шэфам у Белым доме — творчым чалавекам, які быў цалкам адданы сваёй справе. Пазней мы ўбачылі ў ім цёплага, вясёлага і неверагодна добрага чалавека, які рабіў наша жыццё трохі ярчэйшым», — напісалі Барак Абама і яго жонка Мішэль.

«Вось чаму, калі мы рыхтаваліся пакінуць Белы дом, мы папрасілі Тафары застацца з намі, і ён велікадушна пагадзіўся. З таго часу ён стаў часткай нашага жыцця, і нашы сэрцы разбітыя, бо ён сышоў», — гаворыцца ў заяве мужа і жонкі.

Таксама яны распавялі, што ў Кэмпбэла засталіся жонка і сыны-блізняты.

«Сёння мы далучаемся да ўсіх, хто ведаў і любіў Тафары, асабліва да яго жонкі Шэрыз і іх хлопчыкаў-блізнят Ксаўе і Савіна, і смуткуем з прычыны гібелі сапраўды выдатнага чалавека», — заявілі муж і жонка Абама.

Каментары2

  • Рагу з фандзю
    26.07.2023
    Нешта апошнім часам кухары ў н'юсмэйкеры падаліся.
    На чарзе кітайскі?
  • American
    26.07.2023
    убирают свидетелей. кухар Клинтонов тоже погиб при странных обстоятельствах.

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА3

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Следчага камітэта Расіі заклікаў праверыць дзіцячую кнігу «Шкодныя парады». У ёй пабачылі сумнеўныя ўстаноўкі10

Праваабарончы цэнтр «Вясна» адкрыў дадатковы офіс у Варшаве4

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?21

Украіна прапаноўвала перайменаваць частку Данбаса ў «Донілэнд» у гонар Трампа7

Трамп заявіў, што не хоча падаўжаць перамір'е з Іранам і чакае бамбардзіровак3

Амерыканцы алічбавалі трафейныя дакументы са Смаленскага архіва, вывезенага нацыстамі. У ім варта шукаць і дакументы па беларускім пытанні6

Турэцкі палітык стаў мемам з-за сваіх вусоў4

У Расіі затрымалі гендырэктара самага буйнога выдавецтва «Эксмо». Шмат іх кніг прадаецца і ў Беларусі2

Студэнты ЕГУ баяцца вяртацца дадому13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА3

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць