БЕЛ Ł РУС

За «здраду дзяржаве» будуць судзіць мужчыну, жанатага з украінкай, якога катавалі пры затрыманні

29.07.2023 / 17:31

Nashaniva.com

Палітвязня Яраслава Саковіча ўжо асудзілі па адной крымінальнай справе. Паведамлялася, што супрацоўнікі КДБ катавалі яго, каб выбіць прызнанні, паведамляе «Вясна».

Яраслаў Саковіч раней жыў ва Украіне, аднак вярнуўся ў Беларусь у 2021 годзе праз хворых бацькоў. Вядома, што ён жанаты з украінкай.

Па вяртанні ў Беларусь мужчыну затрымалі супрацоўнікі КДБ. Паведамлялася, што яго катавалі ўсю ноч, каб выбіць прызнанне ў тым, што раней ён ваяваў на баку Украіны. Сілавікі тэлефанавалі ягонай жонцы і абяцалі выслаць ягоную галаву. Пасля гэтага Яраслава адпусцілі, але праз год, 5 жніўня 2022 года, яго зноў затрымалі ў межах крымінальнай справы.

Яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 295 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), арт. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў). 

 У Мінску 4 мая яго асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі. 

Цяпер стала вядома, што ў жніўні Яраслава зноў будуць судзіць. Гэтым разам яго абвінавачваюць паводле арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Паводле следства, ён перадаваў даныя УСУ Украіны. Суд над мужчынам распачнецца 7 жніўня ў Мінскім гарадскім судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Анастасія Папко.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула