БЕЛ Ł РУС

У Гомелі зноў правялі аблаву — затрымалі дзевяць чалавек

30.07.2023 / 17:58

Nashaniva.com

У адным з тэлеграм-каналаў, звязаным з сілавікамі рэжыму Лукашэнкі, выклалі запісанае імі відэа, у якім фігуруе дзевяць чалавек, як піша «Гомельская вясна».

Затрыманыя гавораць, што іх затрымалі нібыта за падпіскі ў сацыяльных сетках і месенджарах. Адзін з мужчын распавёў, што ў ягоным тэлефоне знайшлі чат-бот «Перамога» і перапіску ў ім. Імаверна, на гэтага чалавека завядуць крымінальную справу.

Пра лёс затрыманых праваабаронцам пакуль нічога не вядома.

Чытайце таксама:

Ёсць 500 тысяч! Людзі сабралі фантастычныя паўмільёна еўра на дапамогу палітвязням

Верхнядзвінскага прадпрымальніка пакаралі арыштам за «экстрэмізм»

Беларускі дызайнер стварыў тэлеграм-напамін пра палітвязняў у краіне

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула