БЕЛ Ł РУС

УСУ на поўдні дзе-нідзе прарвалі першую лінію абароны і выйшлі на прамежкавую — Ганна Маляр

4.08.2023 / 22:30

Nashaniva.com

Намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр у эфіры нацыянальнага тэлемарафону паведаміла, што ўкраінскія вайскоўцы на поўдні краіны ўжо дзе-нідзе прарвалі першую лінію абароны расіян і перайшлі на прамежкавую, піша «Украінская праўда».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP

«Калі казаць пра поўдзень, як на бахмуцкім напрамку, то нашы сілы працягваюць наступаць, прабіраючыся скрозь сур'ёзны супраціў ворага, — гэта бесперапынны артылерыйскі агонь, мініраванне.

Але нашы войскі на поўдні дзе-нідзе ўжо прарвалі першую лінію абароны і перайшлі на прамежкавую. І там яны цяпер сутыкаюцца з тым, што вораг на асноўных, ключавых занятых імі вышынях фактычна пабудаваў інжынерныя ўмацаванні.

Гэта, безумоўна, ускладняе перамяшчэнне нашых войскаў і самі баявыя дзеянні. І на поўдні, і на ўсходзе вораг падцягвае свае рэзервы.

І расіяне цяпер у асноўным падцягваюць прафесійныя падраздзяленні. Мы фіксуем дэсантна-штурмавыя падраздзяленні, якія кінулі ў бой і там, і там», — паведаміла вайсковая чыноўніца.

Чытайце таксама:

«Бяссілле перад артылерыяй — самае цяжкае пачуццё». Z-ваенкары прызнаюць, што расійская армія не дае рады артылерыі НАТА

Украінцы ўпершыню нанеслі ўдар па расійскай базе ў Новарасійску — падбіты карабель

Хто стане на чале Украіны, калі Зяленскі загіне?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула