БЕЛ Ł РУС

Кампанію з васьмі чалавек у Мінску арыштавалі за лозунг «Слава Украіне» — праваабаронцы

5.08.2023 / 10:15

Nashaniva.com

Суддзі Ленінскага раёна Мінска прызначылі кожнаму і кожнай па 15 сутак арышту.

У Ленінскім раёне Мінска 9 ліпеня затрымалі сем мужчын і адну жанчыну. Згодна з пратаколамі, мінчукі «ў стане алкагольнага ап'янення прынялі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве з мэтай публічнага выказвання сваёй нязгоды з правядзеннем спецыяльнай вайсковай аперацыі на тэрыторыі Украіны, падчас якой выкрыквалі «Слава Украіне», паведамляе «Вясна».

Іх затрымалі і склалі пратаколы паводле арт. 24.23 КаАП. Суды над мінчукамі адбыліся наступнага дня. Суддзі Ленінскага раёна Мінска прызначылі кожнаму і кожнай па 15 сутак арышту. 

На судзе дапыталі і супрацоўніка міліцыі, які заўважыў «масавае мерапрыемства».

Ён пацвердзіў, што кожны пратэставаў супраць вайны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула