БЕЛ Ł РУС

У Гомелі пачалі судзіць былога кіраўніка аднаго з гарадскіх раёнаў

7.08.2023 / 21:43

Nashaniva.com

У Гомелі пачаўся суд над экс-кіраўніком адміністрацыі Чыгуначнага раёна горада Аляксандрам Сіваковым. Былога раённага кіраўніка абвінавачваюць паводле арт. 426 ч. 3 КК Беларусі «Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў», як піша «Флагшток».

 

У лютым гэтага года кіраўніка адміністрацыі затрымалі проста на працоўным месцы. Разам з Сіваковым была арыштавана таксама ягоная намесніца па эканамічных пытаннях Наталля Жук.

Афіцыйных каментароў адносна прычын затрымання чыноўнікаў дагэтуль не было.

Па артыкуле, які інкрымінуецца Сівакову, прадугледжана пакаранне ад 3-х да 10-ці гадоў зняволення з пазбаўленнем права займаць кіроўныя пасады.

Чытайце таксама:

На Гродзеншчыне судзяць за хабар старшыню сельсавета. Падвялі пад манастыр дрэвы на могілках

За хабар затрымалі галоўнага тэхнолага аднаго з гродзенскіх прадпрыемстваў

Былы начальнік Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі, асуджаны за хабар з адтэрміноўкай, усё ж будзе сядзець

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула