Грамадства11

«Сівакоў у нас больш не працуе». Пацвердзілася затрыманне кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля

У адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля пацвердзілі зняцце з пасады кіраўніка Аляксандра Сівакова. Таксама дзве крыніцы ў мясцовых органах улады паведамілі «Флагштоку», што чыноўнік затрыманы за эканамічнае злачынства.

Аляксандр Сівакоў. Фота: gomeltv.by

У пачатку лютага з'явілася інфармацыя, што кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна Аляксандр Сівакоў быў затрыманы на працоўным месцы. Паведамлялася таксама, што разам з кіраўніком па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства была затрыманая і яго намеснік па эканамічных пытаннях Наталля Жук.

Аднак ніякай афіцыйнай інфармацыі аб затрыманні кіраўніцтва адміністрацыі не было. Не пацвярджалі факт затрымання і ў самой адміністрацыі раёна. Раней на званок журналістаў «Нашай Нівы» ў прыёмнай адказвалі, што Сівакоў і Жук знаходзяцца на бальнічных.

Аднак у канцы лютага інфармацыя пра затрыманне ўскосна пацвердзілася: з сайта адміністрацыі Чыгуначнага раёна і Гомельскага гарвыканкама былі выдаленыя згадкі пра кіраўніка і намесніка па эканамічных пытаннях.

У прыёмнай адміністрацыі сказалі наступнае: «Сівакоў у нас больш не працуе».

Дзве крыніцы ў мясцовых органах улады Гомеля паведамілі, што падрабязнасці крымінальнай справы невядомыя нават падначаленым затрыманых. Вядома толькі, што экс-кіраўнікам раёна ставяць у віну эканамічныя злачынствы.

Аляксандр Сівакоў узначаліў адміністрацыю Чыгуначнага раёна ў снежні 2019 года. У 2010—2017 гадах кіраваў прадпрыемствам «ГарСАП». Быў членам выбарчай камісіі ад раённай арганізацыі «Белая Русь» Савецкага раёна Гомеля ў 2016 годзе, а таксама дэпутатам Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў 27 склікання.

Некуды зніклі кіраўнік аднаго з гомельскіх раёнаў і яго намесніца. Магчыма, іх затрымалі

Каментары1

  • даведка
    27.02.2023
    Председатели райисполкомов и главы районных администраций задерживаются лишь с разрешения Лукашенко.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць