У Хельсінкі з-за шторму адмянілі канцэрт Depeche Mode
Ён павінен быў адбыцца ў парку Kaisaniemi. Абстаноўку там палічылі небяспечнай.
Фота: Elena Di Vincenzo / Archivio Elena Di Vincenzo / Mondadori Portfolio via Getty Image
Канцэрт папулярнага брытанскага гурта Depeche Mode ў Хельсінкі, запланаваны на аўторак, адменены праз шторм, які рухаецца на Фінляндыю. Канцэрт павінен быў адбыцца ў парку Kaisaniemi, піша Yle.fi.
Паводле заявы арганізатараў, кампаніі Livenation, была праведзена ацэнка сітуацыі сумесна з Агенцтвам тэхнічнай і хімічнай бяспекі і выратавальнымі службамі. У выніку нарады было прынята рашэнне адмяніць шоу.
Livenation падкрэслівае, што штармавы вецер, які накрыў Фінляндыю, уяўляе вялікую рызыку для бяспекі супрацоўнікаў мерапрыемства і гледачоў.
Кампанія Livenation заяўляе, што дата замены не прадугледжана.
Кліентаў просяць вярнуць набытыя квіткі да 7 кастрычніка 2023 года.
Чытайце таксама:
Непагадзь нарабіла бяды ў дзвюх з паловай тысячах населеных пунктаў
Маланка кожныя дзве секунды і трапічная залева. У Гродне пасля спёкі прайшлі моцныя дажджы
З-за непагадзі ў Беларусі затрымліваюцца цягнікі, некаторыя на дзве гадзіны