БЕЛ Ł РУС

Уначы прагучалі выбухі ў Львове і Хмяльніцкім, пажар у Дняпры

15.08.2023 / 07:07

Nashaniva.com

Раніцай 15 жніўня падчас маштабнай паветранай трывогі ў Львове былі чуваць гукі выбухаў, удар прыйшоўся па жылых дамах.

Наступствы абстрэлаў у Львове. Фота: Андрэй Садовы

Мэр Львова Андрэй Садовы паведаміў у сваім тэлеграме, што ёсць траплянне ў жылыя дамы, на верхніх паверхах узнік пажар.

У Дняпры расіяне патрапілі ў прадпрыемства, узнік пажар, пацярпеў чалавек.

«Расійскія тэрарысты ўчынілі чарговае злачынства: у 4:20 [абстралялі] адно з прадпрыемстваў Дняпра. Успыхнуў пажар», — паведаміў кіраўнік адміністрацыі Сяргей Лысак.

Паводле папярэдніх звестак, пацярпеў адзін чалавек.

Таксама былі чуваць выбухі ў Луцку і Хмяльніцкім.

Чытайце таксама:

У ноч на суботу расіяне БПЛА і «Калібрамі» атакавалі Адэсу

Расія ўдарыла па нафтабазе ў Ровенскай вобласці

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула