Расіяне ўначы 10 жніўня здзейснілі масіраваную атаку беспілотнікамі на Ровенскую вобласць, у Дубенскім раёне яны трапілі ў нафтабазу, паведаміў у сваім тэлеграме кіраўнік Ровенскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Коваль.

Віталь Коваль на фоне палаючай нафтабазы
«Уначы Ровеншчына падверглася масіраванай атацы беспілотнікамі. На жаль, разбураная нафтабаза на Дубеншчыне. Ахвяр няма», — паведаміў ён.
Коваль дадаў, што на месцы «прылёту» па нафтабазе працуюць 45 ратавальнікаў і 14 адзінак тэхнікі, задзейнічаны пажарны цягнік.
-
Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта
-
Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой
-
Расія можа нанесці ўдар па вайсковым аб’екце ў Еўропе, каб раскалоць саюзнікаў Украіны — эксперт Bild
Каментары