БЕЛ Ł РУС

У Вільні прэзентуюць кнігу Алеся Аркуша «Тастамент Рагвалода»

16.08.2023 / 08:48

Nashaniva.com

Сустрэча з пісьменнікам пройдзе ў самым сэрцы горада. Будуць чытаць прозу і вершы Алеся Аркуша, гутарыць пра Полацк і разгадваць загадкі беларускай гісторыі.

Алесь Аркуш. Фота: «Радыё Рацыя»

На прэзентацыю выдання запрашае Беларуская рада культуры:

«Сабраныя пад адной вокладкай два невялікія раманы «Захоп Беларусі марсіянамі» і «Сядзіба» ды апавяданне, што дало назву кнізе, утвараюць адзіны тэкст пра Полацк. Гэты горад напоўнены міфамі, легендамі, асобамі і іх адметнымі гісторыямі. Але аўтар не абмяжоўваецца выключна вядомымі сюжэтамі, а дадае да іх свае. Напрыклад, пра кубак Баторыя ці сімвалічны дракар лёсу Беларусі».

Ва ўсіх тэкстах з кнігі ёсць рысы дэтэктыву, кроплі метафізікі, каліва таямніц і абсалютна рэальныя асобы і здарэнні — ад гісторыка і мовазнаўцы Вацлава Ластоўскага да паэта Алеся Дудара, ад мастака Івана Хруцкага да паэта Кастана Навадворскага, ад княза Рагвалода да Торвальда.

Дзе: Вільня, Šv. Ignoto g. 5.

Калі: 18 жніўня, 18:00.

На прэзентацыі можна будзе набыць «Тастамент Рагвалода» і падпісаць кнігу ў аўтара.

Чытайце таксама:

«Доўга не ведаў, як рэалізаваць гэту ідэю, але зоркі супалі». Беларускія народныя песні прагучалі ў самым цэнтры Беластока

Журналіст Алег Груздзіловіч прэзентаваў сваю кнігу пра перажытае за кратамі. І назваў самы папулярны раман на Валадарцы

«Усё пайшло на спад гады з тры таму». Пляменнік Аркадзя Куляшова паказаў бацькоўскую хату паэта

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула