БЕЛ Ł РУС

Байкер Іванюшын, які нядаўна выйшаў з калоніі, стаў падазраваным у новай крымінальнай справе

17.08.2023 / 15:28

Nashaniva.com

Падставай для распачынання крымінальнай справы сталі фота з пратэстаў.

Андрэй Іванюшын. Фота: сацсеткі

Байкер Андрэй Іванюшын, асуджаны ў 2021 годзе за бойку з міліцыянтамі каля гандлёвага цэнтра «Еўропа» на 2,5 гады калоніі, стаў падазраваным па артыкуле аб грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК), пра гэта «Медыязоне» паведаміла крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Падставай для распачынання крымінальнай справы сталі фоты з пратэстаў.

У лютым 2021 года суд у Менску прысудзіў Іванюшына да 2,5 гадоў калоніі паводле артыкула аб гвалце над супрацоўнікамі міліцыі (артыкул 364 КК).

Іванюшын вызваліўся з калоніі ў ліпені 2023 года і зноў быў затрыманы ў жніўні.

Чытайце таксама:

71-гадоваму пенсіянеру з Баранавічаў далі хатнюю хімію за абразу Лукашэнку. Але ўзрост, на жаль, не заўсёды ратуе

«Перавёў 68 еўра «Белсату» — падрабязнасці суда над гомельскім аптэкарам, які «фінансаваў і садзейнічаў экстрэмісцкай дзейнасці»

У Жлобіне адбыўся чарговы суд па «народным» артыкуле

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула