Грамадства

У Жлобіне адбыўся чарговы суд па «народным» артыкуле

У судзе Жлобінскага раёна 4 жніўня разглядалася крымінальная справа Дар’і Караблінай, абвінавачанай па ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у акцыі пратэсту, якая адбылася 10 жніўня 2020 года, піша «Вясна».

Пратэсты ў Жлобіне 9 жніўня 2020 года

Справу разглядала суддзя Святлана Рубахава.

Дар’я Карабліна была затрыманая 21 чэрвеня 2023 г. Да затрымання яна працавала кантралёрам аддзела тэхнічнага кантролю на Беларускім металургічным заводзе.

10 жніўня 2020 года разам з сяброўкай яна прагульвалася па горадзе. На цэнтральнай плошчы горада яны заўважылі вялікую колькасць людзей і падышлі да натоўпу, каб пацікавіцца, што там адбываецца. Пасля таго, як міліцыя пачала выцясняць людзей з плошчы, жанчыны сышлі дадому, распавяла дзяўчына.

Суд пакараў Дар'ю абмежаваннем волі без накіравання на паўтара года (хатняя хімія).

Каментары

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць