БЕЛ Ł РУС

Беларусь выйшла з яшчэ адной міжнароднай канвенцыі

18.08.2023 / 16:12

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка сваім указам дэнансаваў удзел Беларусі ў Бернскай канвенцыі аб ахове дзікай фаўны і флоры і прыродных асяроддзяў бытаванняў у Еўропе, падпісаную ў 1979 годзе з ініцыятывы Рады Еўропы. Адпаведны ўказ апублікаваны на прававым партале Беларусі.

Беларусь далучылася да гэтага міжнароднага дакумента 7 лютага 2013 года.

Канвенцыя вызначае віды флоры і фаўны, якія патрабуюць строгай аховы, а таксама забароненыя метады адлову жывёл і абыходжання з раслінамі.

Удзельнікамі гэтай канвенцыі пасля выхаду з яе Беларусі застануцца 39 дзяржаў.

У ліпені 2022 года стала вядома таксама, што Беларусь спыніла свой удзел у Орхускай канвенцыі.

Чытайце таксама:

Беларусь выходзіць з Орхускай канвенцыі

Беларусь абмежавалі ў асаблівых правах і прывілеях па Орхускай канвенцыі

Некаторыя віды жывёл і раслін выключаць з Чырвонай кнігі

Шуневіч: Трэба выключыць з Чырвонай кнігі зуброў, мядзведзяў і рысяў, а на буслоў пачаць паляваць

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула