«Скокнуў з вышыні, увесь паламаўся». На «гродзенскіх Мальдывах» адбылося надзвычайнае здарэнне
Пра трагічны выпадак, які ўчора адбыўся на «гродзенскіх Мальдывах», то-бок на кар'еры ў раёне вёскі Пышкі, расказала выданне Newgrodno.by.
Месца, у якім здарыўся надзвычайны выпадак
Гэтае месца — тэхнічны вадаём, які застаўся пасля прамысловай здабычы крэйды. Ён не прызначаны для адпачынку і купання, бо тут непрадказальная глыбіня, стромкія берагі і высокая верагоднасць іх абвальвання.
Тым не менш, кожныя выхадныя на схілах кар'ера адпачываюць сотні людзей, а самыя смелыя з іх скачуць з абрыву проста ў ваду.
Але ў аднаго з хлопцаў, які задумаў зрабіць такі скачок, нешта пайшло не так.
«Ён не даляцеў да вады. Атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні. Стукнуўся спінай», — распавялі Newgrodno.by відавочцы.
«Вось з гэтай вышыні скокнуў хлопец. Увесь паламаўся. Вось вам і кар'ер», — каментуе дзяўчына, якая зняла наступствы на відэа.
На месца выклікалі хуткую дапамогу. Пацярпелага аператыўна даставілі ў бальніцу. Вядома, што ён зламаў нагу. Скардзіўся хлопец і на болі ў пазваночніку.
Чытайце таксама:
У Гомелі пажылая жанчына выпала з акна 9-га паверха
Непатушаная свечка пакінула пенсіянерку без лецішча
У Быхаве 14-гадовы школьнік жартам стрэліў у таварыша з пнеўматыкі