БЕЛ Ł РУС

Ад 8 да 10 тысяч еўра. Польскія памежнікі сцвярджаюць, што Лукашэнка зарабляе на мігрантах

19.08.2023 / 16:55

Nashaniva.com

Толькі за мінулыя суткі з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 123 чалавекі. Прэс-сакратарка польскай памежнай службы Ганна Міхальска паведаміла, што гэта грамадзяне сямі краін: Эфіопіі, Эрытрэі, Самалі, Сірыі, Емена, Ірана і Егіпта. І ў тым, што міграцыйная плынь не спыняецца, прычынай ёсць, маўляў, матэрыяльная зацікаўленасць рэжыму Лукашэнкі.

Польска-беларуская мяжа. Фота: Maciej Luczniewski / NurPhoto via Getty Images

«На працягу апошніх тыдняў мы назіраем, што, на жаль, колькасць гэтых спроб расце.

Прычына простая: беларускі бок на кожным іншаземцы зарабляе, таму ён зацікаўлены, каб утрымліваць міграцыйны ціск. Кошт перапраўкі іншаземца з краіны паходжання ў Польшчу вагаецца ад 8 да 10 тысяч еўра.

Дзякуючы фізічнаму і электроннаму бар’ерам мы своечасова прадухіляем гэтыя спробы», — заявіла Ганна Міхальска.

Сёння прэс-служба польскай памежнай службы апублікавала чарговае відэа, на якім відаць, як нелегальныя мігранты спрабуюць пераадолець плот на мяжы.

#zgranicy #PSGDubiczeCerkiewne
Alert z #barieraelektroniczna umożliwił szybkie wysłanie #patrolSG w miejsce gdzie cudzoziemiec próbował nielegalnie przekroczyć granicę.
Migranci na widok patroli wycofują się-zapłacili stronieza nielegalną podróż przezdolub innych państw. pic.twitter.com/6cpTOIbh6E

— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) August 19, 2023

Плот на польска-беларускай мяжы пабудаваны на адрэзку 186 кіламетраў.

Чытайце таксама:

Палякі плануюць пабудаваць агароджу і на мяжы з Расіяй

Усю ўсходнюю мяжу Польшчы будуць ахоўваць масіўныя назіральныя аэрастаты. Іх радары пакрываюць Гродна і Брэст

Пытанне пра плот на мяжы з Беларуссю вынесуць на рэферэндум у Польшчы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула