БЕЛ Ł РУС

7 загінулых, 136 пацярпелых. У Чарнігаве завяршылі пошукава-выратавальную аперацыю

19.08.2023 / 21:52

Nashaniva.com

Пошукава-выратавальная аперацыя на месцы расійскага ўдару ў Чарнігаве завершаная, колькасць пацярпелых узрасла да 136 чалавек, 7 чалавек загінулі, заявіў міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка.

Фота: Getty Image

«Пошукава-выратавальная аперацыя завершаная: 136 пацярпелых у выніку расійскага ўдару па цэнтральнай частцы горада», — паведаміў міністр.

7 чалавек, паводле яго, былі забітыя, а 129 — параненыя, з іх 15 дзяцей і 15 супрацоўнікаў паліцыі.

Расійскія войскі каля 11:30 раніцы 19 жніўня ўдарылі па цэнтры Чарнігава балістычнай ракетай. Як высветлілася, удар быў нанесены па драмтэатры ў цэнтры Чарнігава, калі там праводзіўся злёт вытворцаў дронаў, хоць дакладнае месца правядзення ведалі толькі ўдзельнікі мерапрыемства.

Пазней прапагандысцкі рэсурс РИА «Новости» заявіў, што цэллю для ўдару ў Чарнігаве быў «збор вайсковых спецыялістаў УСУ па баявых дронах».

Чытайце таксама:

Беспілотнік ударыў па вайсковым аэрадроме ў Наўгародскай вобласці Расіі

Грузавік з выбухоўкай як 42 «Кінжалы» — кіраўнік СБУ раскрыў дэталі кастрычніцкай атакі на Крымскі мост

У Беларусі можа з'явіцца аналаг расійскага вайскова-патрыятычнага цэнтра «Авангард»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула