БЕЛ Ł РУС

У Беларусі з'явяцца «дружалюбныя пакоі», каб дапытваць дзяцей да 16 гадоў

19.08.2023 / 22:12

Nashaniva.com

Савет Міністраў распарадзіўся стварыць па ўсёй краіне «дружалюбныя пакоі» для допыту дзяцей да 16 гадоў, вынікае з пастановы №539 ад 17 жніўня 2023 года.

Фота ілюстрацыйнае

«Аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму забяспечыць да 1 студзеня 2025 года стварэнне ў кожным раёне, горадзе абласнога падпарадкавання не менш за адзін дружалюбны да дзяцей пакой для допыту, у горадзе Мінску — не менш за два такія пакоі», — гаворыцца ў пастанове.

Гэтым жа дакументам зацверджана палажэнне «Аб дружалюбным да дзяцей пакоі для допыту».

Пад гэтым пакоем маецца на ўвазе, як сказана ў дакуменце, «спецыяльна абсталяванае памяшканне, у якім органам, які вядзе крымінальны працэс, робіцца допыт непаўналетніх пацярпелага або сведкі, якія не дасягнулі шаснаццацігадовага ўзросту, па крымінальных справах аб злачынствах супраць асабістай свабоды, гонару і годнасці, жыцця і здароўя, палавой недатыкальнасці або палавой свабоды».

«Дружалюбны да дзяцей пакой можа выкарыстоўвацца для атрымання органам крымінальнага пераследу тлумачэнняў непаўналетніх…, а таксама для працы педагогаў і псіхолагаў з непаўналетнімі ў мэтах аказання ім сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі», — абвяшчае палажэнне.

Згодна з дакументам, дружалюбны да дзяцей пакой «ствараецца на базе сацыяльна-педагагічнага цэнтра». Памяшканні органаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і Следчага камітэта таксама могуць выкарыстоўвацца як такія пры выкананні ўстаноўленых патрабаванняў.

Патрабаванні да «дружалюбных да дзяцей пакояў» вызначаюцца наступныя:

Каардынацыя і кантроль за функцыянаваннем такіх пакояў на базе сацыяльна-педагагічных цэнтраў ускладзеныя на Міністэрства адукацыі.

Чытайце таксама:

«Ад нечаканасці я ўдарыла яе па руках». Маладыя маці пра заўвагі, якія іх раздражняюць

«З вокнаў вылівалі кіпень, кідаліся прадуктамі». У Маладзечне ідзе «вайна» паміж падлеткамі і пенсіянерамі

«Мы пацярпелі ад пераездаў не менш, чым дарослыя». Беларускія падлеткі, якія эмігравалі з бацькамі, робяць падкаст пра такіх, як самі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула