БЕЛ Ł РУС

Зноў перастаў прымаць дакументы візавы цэнтр Іспаніі

24.08.2023 / 16:46

Nashaniva.com

З чацвярга, 24 жніўня, прыпыніў прыём дакументаў візавы цэнтр Іспаніі ў Мінску, паведамляе тэлеграм-канал «Запасны аэрадром».

У аб'яве пазначана, што прыём дакументаў прыпынены «з тэхнічных прычын». Калі гэтыя прычыны будуць ліквідаваныя — незразумела.

Цяпер візавы цэнтр працуе толькі на выдачу пашпартоў — з 12:00 да 16:00 у будныя дні.

«Статус пададзеных раней пашпартоў пакуль няясны. Камунікацыя складаная», — адзначае аўтар паста і дадае, што па іспанскую візу зноў давядзецца ездзіць у Расію.

Чытайце таксама:

«Вяселле сарвалася, замест паездкі на мора я пайшла ў міліцыю». Беларусы запісваюцца на візы і месяцамі не могуць дачакацца пашпартоў

У Польшчы жыве больш за 300 тысяч беларусаў. Гэта практычна насельніцтва Магілева

«Разгляд заявы прыпынены». Беларусы распавядаюць пра затрымкі пры афармленні ДНЖ у Літве

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула