БЕЛ Ł РУС

Мігранты закідалі камянямі польскіх памежнікаў

26.08.2023 / 12:10

Nashaniva.com

Інцыдэнт здарыўся ў пятніцу, 25 жніўня.

Фота: Straž Graniczna

На тэрыторыю Польшчы спрабавалі пранікнуць 40 чалавек, у тым ліку грамадзяне Ірака, Індыі і Ірана. 15 чалавек пры з'яўленні патрулёў адступілі на беларускую тэрыторыю.

«Каля Дубічаў Царкоўных група агрэсіўна настроеных замежнікаў напала на польскіх патрульных, закідваючы іх камянямі, пасля таго, як тыя спынілі спробу трапіць у Польшчу», — паведамляюць польскія памежнікі.

Чытайце таксама:

На беларуска-латвійскай мяжы зноў мусілі страляць

Польскія памежнікі апублікавалі ВІДЭА, як мігранты пралазяць з Беларусі праз дзірку ў плоце

Польскую мяжу з боку Беларусі парушаюць мігранты з расійскімі візамі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула