«Грэмліны з Крамля». Азаронак зняўся ў расійскім кліпе на песню пра «Вагнер»
Расійскі рэпер Акім Апачаў і спявачка Юлія Чычэрына, якія падтрымліваюць вайну і Пуціна, запісалі кліп на песню «Who is Mr. Wagner?». У відэа мільгае знаёмы твар беларускай прапаганды.
Азаронак у кліпе на песню «Who is Mr. Wagner?». Скрын відэа кліпа
Песня выконваецца па-ангельску з моцным рускім акцэнтам. У ёй спяваецца, пра «рускіх грэмлінаў з Крамля», якім нічога так не падабаецца, як псаваць самалёты F-16. «Рускія гангстары» — так называюць вагнераўцаў у песні.
У кліпе зняўся прапагандыст Рыгор Азаронак. А таксама беларускія вайскоўцы, як вынікае са слоў Апачава.
У кадры і Сяргей Лушч, прарасійскі актывіст, былы кіраўнік ліквідаванага ўладамі «Румола».
«Дзякуем за дапамогу ўсім нашым беларускім сябрам, байцам групы «Вагнер», вайскоўцам УС РБ і УС РФ», — напісаў ён.
Нароўні з расійскім паказалі і чырвона-зялёны афіцыйны беларускі сцяг. У цэнтры — рэпер Акім Апачаў, справа — Рыгор Азаронак, злева — Сяргей Лушч, прарасійскі актывіст, былы кіраўнік ліквідаванага ўладамі «Румола». Скрын відэакліпа
Асобныя кадры здымаліся на Плошчы дзяржаўнага сцяга ў Мінску. Скрын відэа кліпа
Рэпер бядуе, што кліп мусіў выйсці «ў іншы час, з іншым мантажом і з іншай нагоды», але рэальнасць унесла свае карэкціроўкі.
Нагадаем, самалёт з кіраўніком «Вагнера» Яўгенам Прыгожыным разбіўся ў Цвярской вобласці 23 жніўня. Учора прайшло закрытае пахаванне Прыгожына. Яго пахавалі ў Санкт-Пецярбургу на падкрэслена непрэстыжных Парахаўскіх могілках.
Чытайце таксама:
Прыгожын і Уткін загінулі, іх самалёт разбіўся над Валдаем. Што вядома на гэты момант
Прыгожына пахавалі ў Санкт-Пецярбургу на падкрэслена непрэстыжных могілках