БЕЛ Ł РУС

Зборная Украіны па пляжным футболе знялася з Еўралігі з-за ўдзелу Беларусі

31.08.2023 / 18:30

Nashaniva.com

З-за ўдзелу ў спаборніцтвах зборнай Беларусі мужчынская зборная Украіны па пляжным футболе знялася з Еўралігі-2023. «Мы павінны выконваць патрабаванні загаду Мінспорту і прапусціць гэтыя спаборніцтвы», — піша Асацыяцыя пляжнага футбола Украіны.

Украінскім зборным забаронена ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах, у якіх таксама заяўленыя спартсмены ці каманды, якія прадстаўляюць Расію і Беларусь. 

Зборная Беларусі па пляжным футболе на групавым этапе суперфіналу Еўралігі па выніках лёсавання трапіла ў групу «А». Яна згуляе з Італіяй, Грэцыяй і Малдовай. Турнір мае прайсці ў Італіі ў верасні.

Чытайце таксама:

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў

Беларусу і расіянам з казахстанскага футбольнага клуба дазволяць наведаць Чэхію. Пытанне вырашалася на ўрадавым узроўні

Справа аб пацалунку. ФІФА хоча адхіліць Рубіалеса ад футбола на 15 гадоў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула