БЕЛ Ł РУС

З 6 верасня ў Беларусі перастануць працаваць банкаўскія карты Swedbank

31.08.2023 / 21:34

Nashaniva.com

Картамі Swedbank нельга будзе расплаціцца «ў пунктах продажу і паслуг, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі», паведамляецца на сайце літоўскага аддзялення банка.

Фота: blog.swedbank.lt

У трымальнікаў такіх картаў таксама могуць узнікнуць цяжкасці са здыманнем грошай у банкаматах.

У банку рэкамендуюць кліентам, якія збіраюцца наведаць Беларусь, «загадзя паклапаціцца аб альтэрнатывах».

Пасля пачатку вайны ва Украіне Swedbank абмежаваў дзеянне сваіх картаў на тэрыторыі Расіі. У сакавіку-маі 2022-га былі прыпыненыя плацяжы з/у Расію і Беларусь.

Чытайце таксама:

Карткі некаторых банкаў могуць не працаваць 2 і 4 верасня

Былы кіраўнік расійскага Мінфіна абвінаваціў у падзенні рубля «завіслыя» індыйскія рупіі

Улады шукаюць звесткі аб плацяжах беларусаў у замежных інтэрнэт-крамах

Мінчук знайшоў у банку 200 даляраў і прысабечыў. Якое пакаранне вынес суд

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула