БЕЛ Ł РУС

Беларусь займае чацвёртае месца сярод сусветных экспарцёраў сыру

4.09.2023 / 15:09

Nashaniva.com

У краіне вырабляецца 30 кг сыру ў год на чалавека, тады як сярэдні беларус з'ядае 7 кг за год.

Фота: «Наша Ніва»

Беларусь увайшла ў пяцёрку сусветных экспарцёраў сыру. Пра гэта расказала Марыя Клімава, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення перапрацоўчай прамысловасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, у эфіры СТБ.

«Летась мы вырабілі больш за 303 тысячы тон усіх відаў сыроў — гэта каля 1% ад усяго сусветнага аб'ёму вытворчасці сыру ў свеце. Пры гэтым мы займаем больш за 6,7% ад сусветнага гандлю, экспарту сыроў. (…) Мы ўваходзім у першую пяцёрку краін-экспарцёраў разам з Новай Зеландыяй, краінамі ЕС і ЗША. Рэспубліка Беларусь у рэйтынгу заняла за мінулы год па экспарце сыру чацвёртую пазіцыю.

Пры вытворчасці сыру — без малога 30 кілаграмаў на чалавека — кожны беларус, паводле статыстыкі, спажывае яго каля 7 кілаграмаў. Такім чынам, ад усяго аб'ёму вырабленага сыру (больш чым 300 тысяч тон) 85% адпраўляецца на экспарт.

Чытайце таксама:

Расія не хоча ўпускаць беларускія сыры. Вось у чым прычына

Перараджэнне пекарына: як кавід змяніў італьянскія авечыя сыры 

Беларусь увайшла ў топ-5 еўрапейскіх краін з самымі нізкімі цэнамі на кураціну

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула