Грамадства

Расія не хоча ўпускаць беларускія сыры. Вось у чым прычына

Рассельгаснагляд пры правядзенні лабараторнага маніторынгу прадукцыі, якая паступае ў Расію, выявіў у сырах беларускай вытворчасці ялавічныя тлушчы.

Сцвярджаецца, што ў паўцвёрдым вэнджаным сыры ААТ «Тураўскі малочны камбінат» 26,3% малочнага тлушчу былі замешчаныя ялавічным; у мяккім сметанковым сыры ялавічным тлушчам фальсіфікавана 29,1% малочнага.

У паўцвёрдым сыры цэха па вытворчасці сыроў ААТ «Бабушкіна крынка» 30% малочнага тлушчу заменена ялавічным.

Пры гэтым прадукцыя суправаджалася дэкларацыямі аб адпаведнасці і ветэрынарнымі суправаджальнымі дакументамі, выдадзенымі кампетэнтным органам Беларусі. У сувязі з тым, што выкарыстанне жывёльных тлушчаў пры вытворчасці сыроў недапушчальная, Рассельгаснагляд звярнуўся да Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Беларусі з просьбай прыпыніць з 12 красавіка 2023 года сертыфікацыю прадукцыі названых прадпрыемстваў у адрас расійскіх атрымальнікаў і правесці вычарпальнае расследаванне па ўстанаўленні прычын.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?27

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?27

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць