БЕЛ Ł РУС

Папа Францішак прыняў апостальскага нунцыя Антэ Ёзіча

9.09.2023 / 11:42

Nashaniva.com

Пра змест размовы пантыфіка з ягоным прадстаўніком у Беларусі не паведамляецца.

Папа Францішак і Антэ Ёзіч. Архіўнае фота: «Ватыканскія навіны»

Папа Францішак сустрэўся з апостальскім нунцыем у Беларусі архібіскупам Антэ Ёзічам, паведамляюць «Ватыканскія навіны».

Пра змест размовы падчас аўдыенцыі, якая прайшла 8 верасня раніцай у ватыканскім Апостальскім палацы, не паведамляецца.

Антэ Ёзіч — прадстаўнік Папы Францішка ў Беларусі з 21 мая 2020 года. Ён стаў другім харвацкім іерархам на пасадзе апостальскага нунцыя ў Беларусі. З 15 верасня 2004 года па 15 ліпеня 2011 года дыпламатычнае прадстаўніцтва Святога Пасада ў нашай краіне ўзначальваў архібіскуп Марцін Відавіч, які, як і цяперашні нунцый, належыць да духавенства Спліцка-Макарскай архідыяцэзіі.

Чытайце таксама:

Папа Францішак прызнаў недарэчнасць згадкі пра расійскіх імператараў у сваёй прамове

Нунцый Антэ Ёзіч правёў інаўгурацыю Апостальскай адміністратуры для грэка-католікаў у Беларусі

Арцыбіскуп Гуджэроці — да вернікаў у Будславе: Я ўжо немалады, я прывітаю вас у Раі па-беларуску

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула