БЕЛ Ł РУС

«У нашых камбайнах не толькі збожжа». На «Дажынках» у Ганцавічах людзей частавалі цукеркамі незвычайным спосабам

10.09.2023 / 17:14

Nashaniva.com

Брэсцкі аблвыканкам апублікаваў кадры з Ганцавічаў, дзе напярэдадні адсвяткавалі «Дажынкі». «У нашых камбайнах не толькі збожжа!» — абвяшчае подпіс да відэа.

У роліку выяўлены момант, як у натоўп з камбайна сыплюцца цукеркі. Людзі пры гэтым спрабуюць лавіць пачастунак, падстаўляючы рукі, пакеты і нават сачкі.

У натоўпе нямала дзяцей, некаторыя з іх сядзяць на плячах у дарослых.

Чытайце таксама:

У Ганцавічах супрацоўнікаў незалежнага сайта выклікалі «на размову» ў міліцыю

У Ганцавічах фарбуюць туі. Новы арт-аб'ект да «Дажынак»?

Цэнтр Ганцавічаў да «Дажынак» аблысеў

У Ганцавічах дзятва папалявала на зубра

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула