Грамадства

У Ганцавічах супрацоўнікаў незалежнага сайта выклікалі «на размову» ў міліцыю

Раніцай 29 жніўня супрацоўнікі Ганцавіцкага РАУС прыйшлі дадому да карэспандэнткі сайта «Ганцавіцкі час» Святланы Малышка і настойліва прапанавалі праехаць у пастарунак «для размовы», паведамляе БАЖ.

Ілюстрацыя: Ганцавіцкі час

На пытанне журналісткі, на якой падставе выклікаюць на «гутарку», адказу яна не атрымала. Святлана Малышка адмаўлялася ехаць, бо ніякіх законных падстаў выконваць патрабаванні міліцыянтаў не было.

Але ў выніку карэспандэнтка «Ганцавіцкага часу» ўсё ж паехала ў міліцыю, дзе з ёй размаўляў першы намеснік начальніка Ганцавіцкага РАУС Дзяніс Санчук. Як высветлілася, яго зацікавіў артыкул з назвай «Цэнтр Ганцавічаў да «Дажынак» аблысеў»: у тэксце ідзе гаворка пра тое, як горад рыхтуецца да правядзення абласнога свята «Дажынкі».

Паводле слоў Святланы Малышкі, суразмоўца выказаў прэтэнзіі да загалоўка: маўляў, ён нібыта не адпавядае рэчаіснасці. У той жа час, на думку міліцэйскага начальніка, варта было б пісаць пра тое, што горад да свята пераўтвараецца і добраўпарадкоўваецца.

Журналістка прывяла свае довады пра аб'ектыўнасць уласнай інфармацыі, а таксама адзначыла, што звярталася па каментар да спецыяліста Ганцавіцкага райвыканкама Валерыя Русакевіча, але адказу не атрымала. Чыноўнік адмовіўся размаўляць і параіў чытаць дзяржаўную раёнку «Савецкае Палессе», а таксама праўладную суполку ў месенджары.

У выніку размовы ў міліцыі Святлану Малышка папярэдзілі, што будуць уважліва чытаць яе артыкулы.

Таксама 29 жніўня міліцыянты наведалі яшчэ аднаго супрацоўніка інтэрнэт-рэсурсу «Ганцавіцкі час» Сяргея Багрова, якога таксама запрасілі на размову ў РАУС. Падстава была дзіўная — нейкі «сямейны канфлікт», пра які Сяргей Багроў нічога не ведаў.

У міліцыю супрацоўнік сайта вырашыў ехаць разам з жонкай, каб даведацца, хто з іх «скандаліст». Але ў пастарунку высветлілася, што прысутнасць жонкі не спатрэбілася, бо гаворка пайшла зусім на іншую тэму, звязаную з працай Сяргея Багрова ў свой вольны час у якасці дыджэя аднаго з кафэ.

Таксама яго спыталі аб працы для інтэрнэт-рэсурсу ganc-chas.by. Але атрымаўшы адказ, што артыкулы Сяргей не піша, а займаецца нейрасеткамі, «прафілактычная гутарка» скончылася.

Як мяркуюць у рэдакцыі «Ганцавіцкага часу», сутнасць гэтых размоў у тым, што кіраўніцтву Ганцавіцкага райвыканкама не падабаецца, як незалежны інтэрнэт-рэсурс асвятляе падрыхтоўку да абласных «Дажынак».

У мінулыя выхадныя пагутарыць з супрацоўнікамі рэдакцыі пажадалі старшыня райвыканкама Уладзімір Бялоў і яго намеснік Сяргей Сарокаў. Яны па чарзе тэлефанавалі карэспандэнтам сайта «Ганцавіцкі час» і выказвалі сваю незадаволенасць. Аднак калі чыноўнікі не атрымалі адказу наконт аўтараў публікацый, да гэтай справы вырашылі далучыць міліцыю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць