БЕЛ Ł РУС

Былы журналіст Андрэй Толчын не выйшаў з ІЧУ пасля трох сутак з моманту затрымання

5.10.2023 / 09:15

Nashaniva.com

Андрэя Толчына перавялі ў СІЗА № 3 Гомеля, піша «Гомельская вясна».

Толчына неаднаразова затрымлівалі і судзілі за журналісцкую дзейнасць з 2017 года. Пасля пратэстаў 2020 года журналіст вырашыў сысці з прафесіі.

Апошнія пасты на старонцы Андрэя ў фэйсбуку — гэта перапосты з дапамогай жывёлам, фота з сябрамі і знаёмымі. Таксама ў Андрэя нядаўна памерла сястра, якая гадавала яго ў маленстве.

За кратамі знаходзяцца 34 журналісты і супрацоўнікі СМІ.

Чытайце таксама:

Што Ларысу Шчыракову чакае ў калоніі 

«Мне не сорамна ні за адну секунду свайго жыцця». Журналіст Павел Мажэйка патлумачыў матывы паводзін на судзе

«Яе цікавяць літаральна ўсе падрабязнасці». Якія навіны даходзяць ад Марыны Золатавай

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула