Польшча правядзе самыя маштабныя вучэнні ў наступным годзе
Dragon-24 будуць найбуйнейшымі ў наступным годзе вучэннямі сухапутных войскаў у Еўропе.
Фота: Do.wp.mil.pl
Больш за 20 тысяч вайскоўцаў з краін НАТА ў наступным годзе прыбудуць у Польшчу на найбуйнейшыя ў Еўропе вучэнні сухапутных войскаў Dragon-24, заявіў новапрызначаны начальнік Генштаба Узброеных сіл Веслаў Кукула на палігоне «Новая Дэмба» на паўднёвым усходзе Польшчы, піша «Еўрапейская праўда».
«Усяго ў іх возьмуць удзел каля 20 тысяч чалавек: 15 тысяч вайскоўцаў польскай арміі і 5 тысяч вайскоўцаў з асобных краін НАТА, у першую чаргу ЗША і Вялікабрытаніі».
Паводле яго слоў, Dragon-24 будуць найбуйнейшымі ў наступным годзе вучэннямі сухапутных войскаў у Еўропе.
У вучэннях павінны ўзяць удзел падраздзяленні сухапутных войскаў Польшчы, ЗША, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Італіі, Іспаніі, Турцыі, Славеніі і Албаніі.
Гэтыя вучэнні будуць самымі маштабнымі на ўсходнім флангу NATO за апошнія больш за 10 гадоў.