Ад удару па сяле Граза загінулі 59 чалавек — МУС Украіны
Усе ахвяры, як сцвярджаецца, мясцовыя цывільныя жыхары.
Фота: Нацыянальная паліцыя
Міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка паведаміў, што крыміналісты высветлілі асобы ўсіх загінулых ад удару па кафэ ў сяле Граза 5 кастрычніка.
Усе ахвяры, як сцвярджаецца, мясцовыя цывільныя жыхары.
Кліменка адзначае, што крыміналісты ажыццявілі складаную працу. Асобу аднаго з загінулых, 60-гадовага мужчыны, устанавілі па 20 частках цела. Асобы яшчэ некалькіх чалавек — толькі па асабістых рэчах.
Чытайце таксама:
Як Расія патлумачыла ў ААН ракетны ўдар па кафэ ў Харкаўскай вобласці, у якім праходзілі памінкі
«Было б лепш, каб я памёр». Што кажуць жыхары ўкраінскай вёскі Граза пасля ракетнага ўдару
У момант удару па кавярні ў Харкаўскай вобласці там праходзілі памінкі — МУС Украіны