БЕЛ Ł РУС

Беларускага дэпутата не пусцілі ў Польшчу назіраць за выбарамі 

12.10.2023 / 16:55

Nashaniva.com

Дэпутата Палаты прадстаўнікоў Дзяніса Карася польскі бок не дапусціў да ўдзелу ў міжнародным назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Польшчы, паведамляе БЕЛТА.

«Рэспубліка Польшча афіцыйна запрасіла Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, яе дзяржавы-ўдзельніцы і структуры, уключаючы Парламенцкую асамблею, узяць удзел у міжнародным назіранні за маючымі адбыцца парламенцкімі выбарамі ў сябе ў краіне. Рэспубліка Беларусь адгукнулася на гэту прапанову. У адпаведнасці з рашэннем кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў мая кандыдатура як сябра нацыянальнай дэлегацыі Беларусі ў ПА АБСЕ была ва ўстаноўленым парадку і ў адпаведнасці з усімі патрабаваннямі пададзена ў Парламенцкую асамблею АБСЕ, — сказаў Дзяніс Карась.— ПА АБСЕ сфармавала сваю назіральную місію на маючыя адбыцца выбары, у якую мяне ўключылі афіцыйна».

Аднак 12 кастрычніка Карася развярнулі на мяжы.

«Суседзі ад Бога, іх не выбіраюць, мы зацікаўлены ў пошуку шляхоў нармалізацыі адносін. Беларусь працягнула руку дружбы, але, на жаль, нашы суседзі гэтай магчымасцю ў чарговы раз не скарысталіся», — сказаў дэпутат. 

«У цэлым, на мой погляд, такія дзеянні падрываюць усялякі давер да самой ідэі інклюзіўнага назірання за выбарамі пад эгідай АБСЕ. Грош цана такому назіранню, калі прадстаўнікі суседніх краін пры маўклівым патаканні асамблеі выключаюцца з гэтага працэсу», — дадаў Дзяніс Карась.

Каментароў польскага боку пакуль не было.

На рэферэндуме ў 2022 годзе па змене Канстытуцыі ў Беларусі не было назіральнікаў з ЕС — беларускі бок не запрасіў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула