У Мінску і ваколіцах нашэсце божых каровак
На некаторых дамах збіраюцца тысячы казурак, піша «Анлайнер».
Фота: «Анлайнер»
«У вёсцы каля Міханавічаў нашэсце баговак», — напісаў чытач выдання і выслаў у доказ відэа. Казуркі абляпілі фасад будынка, плітку, вадаправодную трубу, плот і вокны.
— Тут у нас проста нашэсце, яны ўсе абляпілі, дом, плот, плітку, на людзей кідаюцца. Іх вельмі шмат, тысячы, ніколі раней такога не бачыў. Можа, таму, што лес побач? — распавядае аўтар відэа. Паводле яго слоў, багоўкам спадабаўся і суседскі дом.
Фота: «Анлайнер»
Казуркі дабраліся і да сталіцы.
— У Мінску ў мяне на 9-м паверсе ўся кухня ў божых кароўках. На акне штук 10, а за ім — рой, — паведаміла чытачка.