БЕЛ Ł РУС

МЗС пра беларусаў у Францыі, якіх затрымлівалі пасля нападу ў школе: Яны ў гасцініцы, плануюць вярнуцца ў Беларусь

15.10.2023 / 14:37

Nashaniva.com

У МЗС Беларусі заявілі, што інфармацыя аб затрыманні двух грамадзян Беларусі ў сувязі з нападам у школе ў Францыі не адпавядае рэчаіснасці.

Супрацоўнікі паліцыі стаяць ля будынка сярэдняй школы, на якую напаў Магушкоў. Фота: Jeffrey Schaeffer / AP

«Беларусы знаходзяцца ў гасцініцы, ніякіх абмежавальных мер да іх не прымалася. У хуткім часе яны плануюць вярнуцца ў Беларусь», — расказалі Sputnik у прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

У МЗС адзначылі, што беларуская амбасада ў Францыі знаходзіцца ў кантакце з нашымі суайчыннікамі, а таксама з праваахоўнымі органамі.

Нагадаем, у пятніцу ў французскім горадзе Арас на школу з нажом напаў, меркавана, выхадзец з Чачні, 20-гадовы Махамед Магушкоў. Ён крычаў: «Алах акбар!». Ён забіў настаўніка і параніў некалькіх чалавек.

У дадатак да меркаванага нападніка, пасля панажоўшчыны ў пятніцу затрыманыя некалькі членаў яго сям'і. Была інфармацыя, што сярод затрыманых былі двое беларусаў.

Чыьтайце таксама:

Пасля забойства школьнага настаўніка на поўначы Францыі затрымалі двух беларусаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула