БЕЛ Ł РУС

ВУП Беларусі за дзевяць месяцаў вырас на 3,5% — Белстат

17.10.2023 / 20:35

Nashaniva.com

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за дзевяць месяцаў 2023 года павялічыўся на 3,5%, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Па звестках ведамства, аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў 157,2 мільярда рублёў, а ў супастаўных цэнах — 103,5% да ўзроўню студзеня—верасня 2022 года.

Фота ілюстрацыйнае

Пры гэтым індэкс-дэфлятар за названы перыяд 2023-га ў адносінах да таго ж перыяду папярэдняга склаў 108,9%.

Паводле ацэнкі Белстата, са студзеня да жніўня рост ВУП быў зафіксаваны на ўзроўні 3,1%. А для дасягнення ў 2023 годзе закладзенага ў прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця па ВУП у 3,8% у другім паўгоддзі яна павінна паказваць рост не менш за 6% штомесяц, бо расце толькі з сакавіка. А мінулы год эканоміка скончыла з мінусам у 4,7%.

Чытайце таксама:

Банкір расказаў, як улады плануюць забяспечыць рост эканомікі

Наколькі рэалістычны прагноз развіцця эканомікі на наступны год

Прырост ВУП на 3,8%, інфляцыя 6%. Зацвердзілі эканамічныя прагнозы на 2024 год

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула