БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская заклікала міністра замежных спраў Вялікабрытаніі прызначыць спецпасланніка па Беларусі

19.10.2023 / 10:49

Nashaniva.com

У апошні дзень візіту ў Лондан беларуская лідарка правяла перамовы з міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Джэймсам Клеверлі. Гэта ўжо не першая іх сустрэча, раней яны бачыліся ў сакавіку, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская і Джэймс Клеверлі. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская заклікала Вялікабрытанію трымацца двухбаковай палітыкі: з аднаго боку, падтрымліваць беларусаў, з іншага — узмацніць ціск і ізаляцыю рэжыму на міжнароднай арэне. Таксама яна прапанавала Вялікабрытаніі прызначыць прадстаўніка для кантактаў з дэмакратычнай Беларуссю.

Беларуская лідарка заклікала брытанскі ўрад паспрыяць адкрыццю спраў супраць рэжыму ў межах Міжнароднага крымінальнага суда, а таксама па ўніверсальнай юрысдыкцыі за саўдзел у вайне, рэпрэсіі супраць беларусаў і выкраданне ўкраінскіх дзяцей.

Чытайце таксама:

«Галоўнае, што шмат беларусаў выказалі словы падтрымкі». Ціханоўская пракаментавала рэакцыю на сваё інтэрв'ю «Новой газете»

Ціханоўская дала інтэрв'ю, ад якога ў расійскай апазіцыі палыхнула. Што здарылася?

Для Офіса Ціханоўскай правялі фінансавы аўдыт. Ці знайшлі парушэнні?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула