З-за забойства хлопчыка ў Слуцку заведзена асобная справа на службовых асоб
Генеральная пракуратура Беларусі расследуе крымінальную справу аб бяздзейнасці, дапушчанай службовымі асобамі. Яна выдзелена ў асобную з вялікай справы аб забойстве трохгадовага хлопчыка Сямёна Таратуты яго бацькамі, перадае Sputnik.
Бацькі забітага Сямёна ў судзе. Фота: «Мінская праўда»
Крымінальная справа распачатая ў дачыненні да службовых асоб, у абавязкі якіх уваходзіла прафілактыка. Але колькі чалавек праходзіць па гэтай справе і якая мера стрымання да іх ужытая, не паведамляецца.
Сёння быў вынесены прысуд бацькам забітага імі трохгадовага сына Сямёна Таратуты. Суддзя прысудзіла мужчыну выключную меру пакарання, а жанчыне — 25 гадоў калоніі строгага рэжыму. Гэта максімальна магчымае пакаранне для жанчыны ў Беларусі.
Хлопчыка рэгулярна білі, катавалі голадам, ён спаў на падлозе. Сямʼя неаднаразова трапляла ў поле зроку выхавацеляў і медыкаў. Чаму няшчасце не ўдалося прадухіліць, высветліць следства.
Чытайце таксама:
«1000 дзён пекла». Маці забітага трохгадовага хлопчыка дала паказанні ў судзе