У Старых Дарогах пачынаецца чарговы суд над 71-гадовым Васілём Дземідовічам. Ужо сёмы за паўтара года
Цяпер пажылога чалавека абвінавачваюць паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Справу разглядае суддзя Наталля Зык.
Васіль Дземідовіч
Гэта ўжо сёмы суд над пенсіянерам. Агулам яго асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік апошніх двух судоў пакуль невядомы. У зняволенні Васіля Іванавіча ўтрымліваюць ужо амаль год і чатыры месяцы.
У сувязі з тым, што палітзняволенага ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў», яму нельга рабіць грашовыя пераводы. Апроч таго, у мужчыны няма сваякоў, якія маглі б яго падтрымаць.
За апошні год пенсіянер перажыў дзясяткі этапаў. Этапуюць палітвязняў у цяжкіх умовах, таму гэта пакідае вельмі дрэнны адбітак на здароўі Васіля Іванавіча.
Чытайце таксама:
Андрэй Паротнікаў замовіў сабе ў СІЗА КДБ падручнік іспанскай мовы
Міхаіла Лапунова асудзілі да адміністрацыйнага арышту пяты раз запар