БЕЛ Ł РУС

За два тыдні даляр патаннеў на 15 капеек

24.10.2023 / 10:48

Nashaniva.com

На пачатку таргоў у Мінску 24 кастрычніка амерыканская валюта таннее на 2,8 капейкі да 3,2030 беларускага рубля.

Фота: «Наша Ніва»

Аслабленне даляра ідзе следам за ўмацаваннем расійскага рубля.

Пік росту даляра быў 9 кастрычніка — 3,3609, затым ішло, за рэдкімі выключэннямі, зніжэнне, яно за два тыдні склала 15,7 капейкі.

Расійскі рубель расце сёння на 1,41 капейкі да 3,4188 за 100 адзінак.

Кітайскі юань апускаецца на 3,75 капейкі да 4,3767 за 10 адзінак.

Таргі працягваюцца.

На пачатку 2023 года курсы былі наступныя:

Чытайце таксама:

Рост курса расійскага рубля патлумачылі тыднем выплаты падаткаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула