Свет

Рост курса расійскага рубля патлумачылі тыднем выплаты падаткаў

На валютным рынку Расіі апошнімі днямі адзначаецца ўпэўнены рост курса расійскага рубля. Пасля ўмацавання амаль на 2 рублі да даляра і еўра ў пятніцу (з 97,05 да 95,3 руб. за даляр і са 102,8 да 100,85 руб. за еўра) сёння да 16:00 курс рубля дадаў яшчэ амаль рубель да даляра — 94,5 руб. і 50 кап. да еўра — 100,4 руб., пры гэтым падчас таргоў еўра апускаўся ніжэй за 100 рублёў. У чым прычына гэтага, даведалася выданне The Moscow Times.

Фота: Janusz Pieńkowski / vecteezy.com

«Да рубля ў госці прыйшоў «падатковы тыдзень» з рэкордным аб'ёмам нафтагазавых падаткаў», — піша кіраўнічы дырэктар Private Banking ад Газпрамбанка Ягор Сусін. Падаткі лічацца зыходзячы з узрослай цаны на нафту, да гэтага дадасца квартальны ПДД (падатак на дадатковы даход) і не будзе кампенсацыі па дэмпферы, пералічвае ён.

«Умацаванне рубля чаканае і звязанае з павелічэннем прапановы валюты экспарцёрамі, якія пачалі выконваць указ аб продажы валютнай выручкі, што ўступіў у сілу 16 кастрычніка, а таксама рыхтуюцца да падатковых выплат 30 кастрычніка», — адзначае аналітык Прамсувязьбанка Яўген Лакцюхоў. Падтрымку рублю, на яго думку, таксама акажуць дарагая нафта і чаканні павышэння ключавой стаўкі 27 кастрычніка.

У больш працяглай перспектыве расійскі рубель, аднак, будзе слабець, лічаць эксперты. Ён мае добрыя шанцы ўмацавацца ніжэй за 95 руб. за даляр, аднак у доўгатэрміновай перспектыве па-ранейшаму выглядае слабым з-за вялікіх выдаткаў бюджэту і велізарнай патрэбы ў імпарце.

Чытайце таксама:

Сёння даляр патаннеў на тры капейкі

1 студзеня мінімальны заробак вырасце на 13%

Нацбанк спрагназаваў інфляцыю і стаўку рэфінансавання на наступны год

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы2

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Катэдж у закрытым пасёлку каля Мінскага мора купілі за 4,45 мільёна даляраў4

Шляхецкую сядзібу сярэдзіны XIX стагоддзя з Валожынскага раёна прадалі на аўкцыёне2

У Наваполацку спрабуюць уратаваць старую мазаіку5

Стала вядомая новая пасада адстаўленага начальніка Маскоўскага РУУСа Мінска5

Завяршыла кар’еру і працавала ў «Жабцы». Гісторыя беларускай лучніцы, якая ўзяла ўсе залатыя медалі на чэмпіянаце Польшчы2

Прадавец кітайскіх электрамабіляў, які будаваў маштабныя планы, абвясціў аб банкруцтве

Каля «Інстытута культуры» знайшлі цела 26‑гадовага мінчука. Забойцу вызначылі праз 16 гадоў4

Імя «героя СВА», што пракруціў у фарш 8‑месячную дачку, занеслі на вайсковы мемарыял8

На Камароўцы пачалося паляванне на сала і мяса — што і колькі каштуе на рынку ў кастрычніку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы2

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць