Беларусь зноў павысіла цэны на масла для расіян. Трэці раз за тыдзень
Павышэнне мінімальных экспартных цэн прадугледжана пастановай Мінсельгасхарча, якая апублікавана на Нацыянальным прававым партале, заўважыў Office Life.
Гэта трэцяе павышэнне цэн на масла за тыдзень. Спачатку яны выраслі з 20 кастрычніка, затым з 25 кастрычніка, а цяпер новыя цэны прадугледжаныя з 28 кастрычніка. Дарэчы, да гэтага павелічэнне цэн на масла для расійскага рынку было 12 кастрычніка.
Кожны раз мінімальная цана за кілаграм павышалася на 10 расійскіх рублёў (на сёння — 34 беларускія капейкі).
У выніку масла ад 80% тлустасці падаражэла да 510 расійскіх рублёў за кілаграм (сёння — 17 рублёў), а менш тлустае — да 460 рублёў (15,7 рубля).
На 10 расійскіх рублёў выраслі і мінімальныя экспартныя цэны на малако і згушчаныя вяршкі. Цяпер яны каштуюць ад 295 расійскіх рублёў за кілаграм (10 беларускіх рублёў).
Чытайце таксама: