БЕЛ Ł РУС

Сёння ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час. Ці трэба пераводзіць стрэлкі гадзіннікаў беларусам?

28.10.2023 / 14:48

Nashaniva.com

А 4-й раніцы ў ноч на нядзелю краіны Еўропы перавядуць стрэлкі на гадзіну назад.

Фота: «Наша Ніва»

Ці трэба пераводзіць стрэлкі беларусам?

У Беларусі не трэба, наша краіна, як і Расія, не пераводзіць стрэлкі з 2011 года.

Але нават калі вы і жывяце ў Еўропе, то сучасныя гаджэты, хутчэй за ўсё, самі перавядуцца. Застаецца перавесці толькі насценныя гадзіннікі, гадзіннікі на падлогу, таймеры ў духоўках і мікрахвалёўках.

Розніца ў часе паміж Мінскам, Вільняй, Рыгай і Кіевам будзе складаць адну гадзіну, з Варшавай і Берлінам — дзве.

Пераход на зімовы час крыху скарэктуе расклад аўтобусаў у заходнім кірунку. Самалёты на Захад не лётаюць, цягнікі не ходзяць.

Ну і матчы футбольнай Лігі чэмпіёнаў будуць пачынацца на гадзіну пазней.

Зімовы час у Еўропе, а таксама з першай нядзелі лістапада ў ЗША, будзе доўжыцца да апошняга тыдня сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула