БЕЛ Ł РУС

У Слуцку пакаралі 28 службовых асоб за забойства бацькамі сына

1.11.2023 / 09:39

Nashaniva.com

Дзейны механізм абароны дзяцей, як паказала трагедыя ў Слуцку, не спрацаваў, а цяперашняй нарматыўнай базы недастаткова, калі ўсё яшчэ адбываюцца трагедыі з удзелам дзяцей, заявіў намеснік прэмʼер-міністра Ігар Петрышэнка перад пачаткам пасяджэння нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, якая прайшла 31 кастрычніка ў Савеце Міністраў, піша sb.by.

 Бацькі забітага хлопчыка ў судзе. Фота: «Мінская праўда»

— Выпадак, які ўскалыхнуў усю краіну, нашу грамадскасць, які адбыўся ў Слуцкім раёне (дзе ад рук уласных бацькоў загінула дзіця. — Рэд.), кажа аб тым, што ў поўнай меры механізм эфектыўна не спрацоўвае. 

На камісіі заслухалі службовых асоб сістэмы аховы здароўя, адукацыі, Міністэрства ўнутраных спраў на прадмет таго, дзе алгарытм узаемадзеяння даў збой, што ў канчатковым выніку і прывяло да трагедыі.

28 службовых асоб са Слуцка, якія дапусцілі і своечасова не перадухілілі катавання малога, прыцягнуты да адказнасці, паведаміў Петрышэнка, але як менавіта пакаралі іх, не паведаміў.

Трохгадовы Сямён памёр ад чэрапна-мазгавой траўмы 14 студзеня. Хлопчыка закатавалі яго ўласныя бацькі — яны не давалі яму есці, білі, звязвалі.

19 кастрычніка Менскі абласны суд прызнаў іх вінаватымі ў катаванні і забойстве з асаблівай жорсткасцю групай асоб заведама малалетняга.

Бацьку хлопчыка, 48-гадовага Аляксандра Таратуту, прысудзілі да выключнай меры пакарання — смяротнага пакарання. Маці хлопчыка, 37-гадовую Анастасію Таратуту, — да 25 гадоў пазбаўлення волі. Для жанчыны ў Беларусі гэта максімальнае пакаранне.

У пары, акрамя загінулага хлопчыка, было яшчэ трое дзяцей, з якіх двое — ад першых шлюбаў абвінавачанай. У адносінах да іх пару пазбавілі бацькоўскіх правоў.

Сямʼя неаднойчы трапляла ў поле зроку сацыяльных органаў, пра стан хлопчыка ведалі медыкі, але адпаведных мераў яны не прынялі.

Чытайце таксама:

У тры гады важыў 7 кілаграмаў, спаў у куце, як сабака. СМІ пабывалі ў Слуцку, дзе бацькі на вачах іншых дзяцей забілі сына

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула