БЕЛ Ł РУС

Майстар з Камянца выразаў з дрэва фігуру культавага кінагероя

13.11.2023 / 11:2

Nashaniva.com

Скульптуру Аляксей Туркоў зрабіў на прыватную замову — чалавек плануе паставіць яе ў сябе на лецішчы.

Драўляную скульптуру Кузьміча з фільма «Асаблівасці нацыянальнага палявання» зрабіў у сваёй майстэрні народны майстар Беларусі, разьбяр па дрэве Анатоль Туркоў, піша kamenec.by.

Выразаны з дуба Кузьміч пазнаецца імгненна: тыя ж вусы, тая ж хітрынка ў вачах, не кажучы ўжо пра яго знакаміты плашч і шапку-вушанку. 

kamenec.by

Скульптуру майстар вырабіў на прыватную замову — чалавек плануе паставіць у сябе на лецішчы.

Першапачаткова гаворка ішла пра мядзведзя, але дубовая калодка, якую заказчык прывёз у майстэрню, падалася Анатолю Савельевічу тонкай. Аж надта худы выйшаў бы мядзведзь. Тады і ўзнікла ідэя з Кузьмічом (акцёр — Віктар Бычкоў).

«Мне гэтая ідэя падалася нашмат цікавейшай, чым мядзведзь, — прызнаецца майстар. — Я люблю прадумваць рысы будучага персанажа і ствараць пазнавальны твар. Кузьміч атрымаўся як з экрана. У якасці трафеяў майстар даў яму ў адну руку стрэльбу, у іншую — рыбу (адсылка да «Асаблівасцяў нацыянальнай рыбалкі»). Праца над скульптурай заняла два тыдні: кожны дзень ад відна да відна. 

Чытайце таксама:

Вітаўт, Тызенгаўз, Ажэшка… На разьбярскім пленэры пад Гроднам стварылі драўляныя фігуры знакамітых дзеячаў мясцовай гісторыі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула