Культура33

Вітаўт, Тызенгаўз, Ажэшка… На разьбярскім пленэры пад Гроднам стварылі драўляныя фігуры знакамітых дзеячаў мясцовай гісторыі

Традыцыйны пленэр разьбяроў па дрэве, ужо дванаццаты па ліку, прайшоў на мінулым тыдні ў агратурыстычным комплексе «Гродзенскі маёнтак «Каробчыцы», які належыць Гродзенскаму мясакамбінату. На яго з'ехаліся народныя майстры з усёй Беларусі, якія ўсяго за пяць дзён стварылі з дубу манументальныя скульптуры многіх вядомых асоб, звязаных з гісторыяй горада Гродна, піша «Гродзенская праўда».

Разьбяры ўвасобілі ў дрэве абліччы Жана Эмануэля Жылібера, Стэфана Баторыя, Элізы Ажэшкі, Вітаўта, Давіда Гарадзенскага, Боны Сфорцы, Антонія Тызенгаўза. Размясціліся іх творы ў самым сэрцы агратурыстычнага комплексу — каля «Замка Зеваны».

Падчас урачыстай цырымоніі закрыцця пленэру намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Гродзенскі мясакамбінат» па ідэалагічнай рабоце і бяспецы Сяргей Ланкевіч ад імя генеральнага дырэктара прадпрыемства Алега Іванова падзякаваў рамеснікам за вялікую праведзеную працу.

Ён выказаў упэўненасць у тым, што створаныя майстрамі скульптуры прыйдуцца да душы гасцям агратурыстычнага комплексу і на іх фоне будзе зроблены яшчэ не адзін дзясятак фота.

Кіраўнік пленэра Валянцін Багдзевіч, у сваю чаргу, сказаў:

«Сёлета сумесна з кіраўніцтвам мясакамбіната мы вырашылі прысвяціць пленэр знакавым у гісторыі нашага горада асобам. Мы павінны памятаць і беражліва захоўваць гісторыю нашага краю. Кожны майстар сам вырашаў, якую гістарычную персону ён хоча выразаць.

Народны майстар Беларусі Анатоль Туркоў, напрыклад, захацеў зрабіць скульптуру Элізы Ажэшкі. Улічваючы, што існуюць яе фатаграфіі, перад ім была пастаўлена вельмі складаная задача — зрабіць так, каб постаць пазнавалі.

Пісьменніцу нашы гараджане любілі і паважалі. Калі яна цяжка хварэла, людзі ў яе дома засцілалі салому, каб не турбаваць шумам колаў па дарозе любімую пісьменніцу. Гэта сведчыць аб павазе нашых гараджан да яе.

Я выразаў князя Вітаўта, які ў свой час 12 гадоў кіраваў Гроднам. У мяне было ўжо больш прасторы для ўяўлення».

Разьбяр з Гомеля Валерый Казлоўскі стварыў скульптуру Боны Сфорцы.

Перш чым прыступіць да разьбы, па ягоных словах, ён падрабязна вывучыў біяграфію Боны. Разьбяр выявіў яе маладой і прыгожай, а натхненнем паслужыла скульптура Юноны — старажытнарымскай багіні, якая лічылася абаронцай і асаблівым дарадцам дзяржавы.

Як адзначыла кіраўніцтва Гродзенскага мясакамбіната, традыцыя пленэраў разьбяроў па дрэве ў Каробчыцах, безумоўна, будзе працягнутая. А скульптуры, зробленыя сёлета, будуць стаяць на пляцоўцы каля рэстарана.

Каментары3

  • свіння
    26.08.2023
    "які належыць Гродзенскаму мясакамбінату"
    а звычайныя працаўнікі (не набліжаныя да..) маюць магчымасць наведаць гэты санаторый?
  • свіння
    26.08.2023
    "якія ўсяго за пяць дзён стварылі з дуба манументальныя скульптуры"
    а дзе ўзялі дуб? бо я дубоў асабліва не бачу
  • антымост
    27.08.2023
    свіння, гэта вельмі папулярнае турыстычнае месца, туды з усёй Беларусі прыязджаюць турысты, асабліва любяць прафсаюзныя групы, бо там самагонам яшчэ частуюць.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць