БЕЛ Ł РУС

Дзве ўстановы Мінадукацыі сальюць у адну

18.11.2023 / 09:40

Nashaniva.com

У Беларусі з'явіцца Акадэмія адукацыі, вынікае з пастановы Саўміна ад 16 лістапада 2023 года № 775, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.

Дакумент прадугледжвае, што новая ўстанова з'явіцца ў выніку зліцця дзвюх іншых — Нацыянальнага інстытута адукацыі і Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Акадэмія адукацыі будзе падпарадкоўвацца Мінадукацыі, а фінансаванне выдаткаў на яе працу прадугледжана за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і іншых крыніц.

Гэтая ўстанова будзе займацца дадатковай адукацыяй дарослых. 

Чытайце таксама:

«Мне б хацелася, каб існавала адукацыйная сістэма без прывязкі да пэўнай краіны». У чым плюсы школьнага анлайн-навучання?

Гісторык: Падручнікі ад пракурораў — яшчэ адно звяно ланцужка дэградацыі беларускай сістэмы адукацыі

Беларусь прыкметна паднялася ў рэйтынгу валодання англійскай мовай

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула