Грамадства22

Беларусь прыкметна паднялася ў рэйтынгу валодання англійскай мовай

Міжнародны адукацыйны цэнтр па навучанні англійскай мове EF Education First прадставіў свой штогадовы рэйтынг, у якім ацэньваецца ўзровень валодання англійскай мовай сярод дарослага насельніцтва 113 краін і тэрыторый, для якога гэтая мова не з'яўляецца роднай.

Рэйтынг EF English Proficiency Index 2023 года быў складзены на аснове апытання больш за 2,2 млн чалавек па ўсім свеце, якія прайшлі стандартнае тэставанне (The EF Standard English Test) на навыкі чытання і аўдыравання. У даследаванне ўключаліся толькі гарады, рэгіёны і краіны, дзе ў тэставанні прынялі ўдзел не менш за 400 чалавек, аднак у большасці выпадкаў колькасць удзельнікаў была значна большай.

Топ-3 рэйтынгу не змяніўся ў параўнанні з мінулым годам: лідарам зноў сталі Нідэрланды, далей ідзе Сінгапур, а на трэцім месцы — Аўстрыя. Таксама сярод краін з найвышэйшым узроўнем валодання англійскай мовай апынуліся Данія, Нарвегія, Швецыя, Бельгія, Партугалія, ПАР, Германія, Харватыя і Грэцыя. Горш за ўсё з англійскай мовай у афрыканскім Конга.

Беларусь размясцілася ў рэйтынгу на 33-м месцы (539 балаў, сярэдні ўзровень) — у параўнанні з мінулым годам яна паднялася ў спісе адразу на 6 пазіцый. Сярод сваіх суседзяў наша краіна абышла Расію (41-е месца) і Украіну (45-е месца), але саступае Польшчы (13-е месца) і Літве (21-е месца). Латвія ў даследаванні не ўдзельнічала.

Лепш за ўсё ў Беларусі англійскую мову нібыта ведаюць жыхары Гродна (551 бал) і Мінска (549), горш за ўсё з абласных цэнтраў — у Гомелі (495).

У цэлым узровень валодання англійскай мовай вышэй за ўсё ў беларусаў ва ўзроставай групе ад 21 года да 25 гадоў, а жанчыны маюць перавагу ў параўнанні з мужчынамі.

Каментары2

  • Бобр
    15.11.2023
    Беларусь у Эўропу))) Если б беларусы могли работать в Британии и Норвегии как литовцы, ну и бондаревы, выехали в Россию, на свое вожделенное место, то рейтинг был бы ещё выше
  • Алек. Ру
    15.11.2023
    У бондаравай тут хлебна-ікорна-маслянае месца. Фіг чем адсюль вытруціць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць