БЕЛ Ł РУС

«Белавія» папярэдзіла пра магчымыя затрымкі рэйсаў з Масквы

24.11.2023 / 11:21

Nashaniva.com

Сёння ў маскоўскіх аэрапортах былі адмененыя і затрыманыя дзясяткі рэйсаў праз моцны снегапад. У сувязі з гэтым авіякампанія «Белавія» папярэдзіла пра магчымыя затрымкі сваіх рэйсаў з Масквы.

Здымак ілюстрацыйны

У прэс-службе авіякампаніі адзначаюць, што самалёты вылецелі ў Маскву па раскладзе, але час адпраўлення зваротных рэйсаў можа мяняцца.

«Чакаецца, што ранішні рэйс з Унукава прыбудзе ў Мінск з затрымкай прыкладна на 30 хвілін», — паведамілі ў «Белавія». 

Чытайце таксама:

З-за непагадзі без святла ўчора засталіся каля 300 населеных пунктаў

За першыя тры дні ад галалёдзіцы атрымалі траўмы 95 чалавек

У Мінску моцны снегапад

Моцны снег і моцны вецер: надвор'е на пятніцу

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула