З-за непагадзі без святла ўчора засталося каля 300 населеных пунктаў
Міністэрства энергетыкі паведаміла, што за мінулыя суткі энергазабеспячэнне было адноўлена ў 285 населеных пунктах Беларусі, яшчэ ў 17 працягваліся аднаўленчыя работы. Найбольшая колькасць адключэнняў адзначана ў Мінскай і Гомельскай абласцях.

Асноўнай прычынай парушэнняў электразабеспячэння, як паведамляецца, стаў моцны вецер, а таксама наліпанне снегу на правады. У ліквідацыі наступстваў непагадзі было задзейнічана больш за 100 адзінак тэхнікі і персанал аварыйных брыгад у складзе звыш 250 чалавек.

Паводле звестак Белгідрамета, складаныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў Беларусі і сёння. Чакаецца ўзмацненне заходняга ветру да 15-20 м/с, месцамі па паўднёвым захадзе — да 24 м/с.

Каментары