БЕЛ Ł РУС

У Берліне каля 100 бежанцаў пабіліся з-за канфлікту ў чарзе па ежу

1.12.2023 / 16:2

Nashaniva.com

На тэрыторыі былога аэрапорта Тэгель на захадзе Берліна абсталяваны цэнтр для бежанцаў, дзе пражываюць каля 5000 мігрантаў.

У ноч на панядзелак там адбылася бойка з удзелам каля 100 мужчын, у асноўным турэцкіх курдаў і сірыйцаў. Канфлікт завязаўся падчас раздачы вячэры, піша Bild.

Уначы сітуацыя абвастрылася і перарасла ў пабоішча ў агульнай зале, дзе размешчаны часовыя ложкі. Пацярпелі тры мужчыны 18, 22 і 36 гадоў. На месца прыбылі да 100 паліцыянтаў. Асобныя сутычкі працягнуліся да аўторка. На месцы працягваюць дзяжурыць паліцэйскія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула